МАГЧЫМАСЦЬ ФІНАНСАВАННЯ
FH прапануе падтрымку грамадзянскім ініцыятывам і маладым актывістам па супрацы, скіраванай на ўзаемадзеянне з больш шырокай аўдыторыяй па вострых сацыяльных, палітычных і культурных пытаннях у Беларусі. Ініцыятывам варта ангажаваць разнастайныя супольнасці, павышаючы ўсвядомленасць пра надзённыя сацыяльныя, палітычныя і культурныя пытанні пасродкам наладжвання мерапрыемстваў у офлайн і онлайн фарматах, такіх як інтэрнэт-кампаніі, семінары, трэнінгі, дыскусіі і паказы фільмаў. Заявы могуць быць пададзеныя на рускай, беларускай ці ангельскай мовах маладзёвымі групамі, ініцыятывамі і актывістамі, якія знаходзяцца ў Беларусі.
FH забяспечыць гнуткае фінансаванне ў памеры да 6.000 долараў ЗША на падтрымку 12 праектаў, разлічаных на тэрмін да васьмі месяцаў. У асобных выпадках тэрмін рэалізацыі праекта можа быць працягнуты на адзін месяц, калі гэта абгрунтавана неабходна для дасягнення пастаўленых мэтаў.
Заяўнікі будуць ацэньвацца паводле наступных крытэраў:
-
Здольнасць – ці дэманструе заяўнік здольнасць рэалізаваць дзейнасць, што прапануецца, насуперак існуючаму ўціску?
-
Візія і метадалогія – ці сфармуляваў заяўнік ясна пастаўленыя і дасягальныя мэты, план па забеспячэнні шырокага і разнастайнага ахопу і стратэгію па ажыццяўленні праекта?
-
Партнёрства – ці прывядзе заяўленая ініцыятыва да доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж удзельнікамі?
-
Бяспека – ці дэманструе заяўнік грунтоўнае разуменне пратаколаў бяспекі?
Хто мае права падаць заяву?
Некамерцыйныя арганізацыі, асацыяцыі, ініцыятывы, фонды, групы і фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў Беларусі, якія кіруюцца моладдзю ці ажыццяўляюць дзейнасць пры ўдзеле моладзі. Ініцыятывы і групы без афіцыйнай рэгістрацыі маюць права падаваць заявы.
У межах гэтага праекта пад моладдзю маюцца на ўвазе людзі ва ўзросце да 35 гадоў.
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА КОНКУРС
Рашэнні аб адборы праектаў будуць прымацца па меры паступлення заяваў пачынаючы з лютага 2023 года. Памер запытанага фінансавання не можа перавышаць 6.000 долараў ЗША. Адабраная арганізацыя атрымае фінансавую падтрымку тэрмінам да 8 месяцаў і будзе супрацоўнічаць з персаналам FH і дасылаць справаздачы адносна дзейнасці, што фінансуецца, цягам перыяду дзеяння гранта.